Супраць 78-гадовай актывісткі Ніны Багінскай завялі крымінальную справу. Ёй інкрымінуецца «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Прычынай сталі шпацыры са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінска ў 2024 годзе, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Неўзабаве павінен пачацца працэс у судзе Першамайскага раёна сталіцы. Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкулу з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.
Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.
Раней Лукашэнка публічна загадваў сілавікам не чапаць жанчыну за яе вулічныя акцыі.
вс