Беларуская Служба

На буйных заводах Беларусі не хапае тысяч працаўнікоў

06.05.2025 11:41
Пра недахоп працаўнікоў не раз казаў Аляксандар Лукашэнка.
Грузавікі вытворчасці Мінскага аўтамабільнага заводу Фота: agat-group.com

У Беларусі на заводах-гігантах цяпер адкрытыя тысячы вакансій. Пра недахоп працаўнікоў не раз казаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе «Люстэрка».

Так, Мінскі аўтамабільны завод гатовы працаўладкаваць больш як 3 тыс. 600 працаўнікоў. У мінулым годзе МАЗ шукаў амаль на тысячу менш работнікаў.

Мінскі трактараны завод гатовы даць працу больш чым 2 тыс. 600 працаўнікам. Летась завод шукаў амаль на паўтысячы менш.

У сваю чаргу Мінскі маторны завод мае больш чым 400 вакансій, БелАЗ – 900, а Беларускі металургічны завод - больш за 300.

вс