Беларуская Служба

У красавіку кожны трэці польскі яблык быў адпраўлены ў Беларусь

06.05.2025 13:54
У красавіку пастаўкі ў Беларусь склалі 31% ад агульнага аб'ёму экспарту польскіх яблыкаў за межы ЕС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Гэта даволі шмат, улічваючы больш слабыя вынікі на аддаленых рынках, адзначаецца ў нататцы на сайце sad24.pl.

Такім чынам Польшча ў красавіку гэтага года прадала ў Беларусі амаль 9 тысяч тон яблыкаў супраць 1 500 тон у  сакавіку (+465%).

У красавіку топ-імпарцёраў польскіх яблыкаў выглядаў так:

Беларусь — 9 000 тон
Казахстан — 7 691 тон
Егіпет — 2 235 тон
Індыя — 1 354 тон
Манголія — 1 162 тон.

У сярэдзіне красавіка ў Беларусі скончыўся трохмесячны тэрмін дзеяння патрабавання, паводле якога для вывазу шэрагу тавараў, у тым ліку яблыкаў, трэба было атрымаць ліцэнзію. Такім чынам, з другой паловы мінулага месяца беларускія суб'екты гаспадарання мелі магчымасць свабодна рээкспартаваць польскія яблыкі.

вх