Як паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча, на спецыяльнай нарадзе пад кіраўніцтвам кіраўніка ведамства Юрыя Гарлова з удзелам прадстаўнікоў МАРГ, гандлёвых сетак і рэгіянальных улад былі прааналізаваны бягучыя запасы бульбы і распрацаваны план паставак.
Паводле даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, патрэбнасць рознічных сетак у бульбе ацэньваецца ў 2,1 тыс. тон. Рэгіёны пацвердзілі гатоўнасць паставіць у гандаль 2,4 тыс. тон прадукцыі, што поўнасцю пакрывае прагназуемы попыт.
Асноўнымі крыніцамі папаўнення паліц магазінаў стануць рэшткі стабілізацыйных фондаў і лішкі насеннай бульбы харчовай якасці.
У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ў 2024 годзе аграрыі краіны сабралі 758,3 тыс. тон бульбы, з якіх 48 тыс. тон былі закладзены ў стабфонды, што на 100% адпавядае разліковай патрэбнасці гандлю.
«Улічваючы запатрабаванасць бульбы, якая павялічваецца, аблвыканкамамі прынята рашэнне павялічыць плошчы яе пасадкі пад ураджай 2025 года на 3 тыс. га з 16,8 тыс. га да 19,7 тыс. га», — паведамілі ў міністэрстве.
З дапамогай ініцыятывы BelPol выданне «Люстэрка» атрымала два закрытыя лісты на імя Аляксандра Лукашэнкі ад прэмʼер-міністра Аляксандра Турчына і старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава.
Яны тлумачаць, што беларуская бульба знікла з крамаў праз дыспарытэт цэнаў на яе, бо ў Расіі яны вышэйшыя і туды вытворцам выгадней прадаваць.
Турчын прапануе выкарыстоўваць для забеспячэння насельніцтва запасы насеннага фонду — каля 15 тысяч тон з лішкавых запасаў насеннай бульбы.
вх