Усяго ў спіс будуць уключаны шэсць юрыдычных і 21 фізічная асоба, піша «Радыё Свабода».
Наталля Судлянкова, паводле інфармацыі Свабоды, у спісе пазначана як адказная за «дэстабілізуючую дзейнасць».
Каля месяца таму Чэхія ўнесла Судлянкову ў санкцыйны спіс за супрацоўніцтва з расійскімі спецслужбамі. У Службе бяспекі і інфармацыі Чэхіі (BIS) заявілі, што яна ўдзельнічала ў інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці, якая каардынуецца расійскімі дзяржаўнымі структурамі, а таксама была звязана з афіцэрамі разведкі РФ. Акрамя таго, яна працавала з дзяржкарпарацыяй «Расатам», Фондам падтрымкі суайчыннікаў за мяжой і арганізацыяй «Бессмяротны полк».
Судлянкову абавязалі выехаць з Чэхіі. 1 траўня яна вылецела ў Турцыю, а адтуль у Расію. Яна адмаўляе сваё супрацоўніцтва з ГРУ.
У снежні 1999 года Наталля Судлянкова атрымала прытулак у Чэхіі з-за пераследу ў Беларусі, дзе нібыта балатавалася ў парламент ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама абвінавачвалася ў фінансавых злачынствах. У адным з інтэрв'ю чэшскаму тэлебачанню ў 2011 годзе Судлянкова казала, што ў яе «былі некаторыя праблемы» з Лукашэнкам і людзьмі з ягонай каманды.
вх