Беларуская Служба

Золатавалютныя рэзервы Беларусі паставілі чарговы рэкорд

07.05.2025 12:19
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце за мінулы месяц выраслі на 513,1 млн долараў — да 3,82 млрд долараў.
 .
Золата даражэе.Фота: Shutterstock/Aleksandar Grozdanovski

Па стане на 1 траўня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 10,94 мільярда долараў у эквіваленце. За красавік яны выраслі адразу на 872,8 мільёна долараў, паведамляе Нацбанк. Гэта новы рэкорд для ЗВР Беларусі,  — звяртае ўвагу euroradio.

Асноўным фактарам росту золатавалютных рэзерваў стала павелічэнне актываў у замежнай валюце, а таксама рост цэн на манетарнае золата. Кошт манетарнага золата, уключанага ў ЗВР, за красавік павялічыўся на 326,3 млн долараў — да 5,72 млрд долараў.

Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце за мінулы месяц выраслі на 513,1 млн долараў — да 3,82 млрд долараў.

эж


Цана золата б’е рэкорды. Каштоўны метал можа каштаваць нават 3,5 тысяч долараў за ўнцыю

22.04.2025 17:06
Золата лічыцца найлепшым капіталаўкладаннем у цяжкія часы.