Беларуская Служба

«Беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі» — Святлана Ціханоўская да Дня Перамогі (ВІДЭА)

09.05.2025 13:09
«Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны».
Святлана ЦіханоўскаяЗдымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

Да 80-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне выбраная прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да суайчыннікаў.

«Другая сусветная вайна — гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў. Нашыя бабулі і дзядулі ішлі на фронт не дзеля медалёў, а дзеля таго, каб мы з вамі жылі без страху. Каб не было больш бамбёжак, голаду, стратаў», — сказала Ціханоўская.

«Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго», — зазначыла палітык.

«Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць «Не — вайне». Але менавіта так — словамі «Не — вайне!» — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага», — сказала Святлана Ціханоўская ў звароце.

Свой зварот лідар дэмакратычных сіл Беларусі закончыла словамі: «Беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі».

вс