Беларуская Служба

КДБ назваў «тэрарысткамі» заснавальніц кампаніі Imaguru

10.05.2025 08:00
У тлумачэнні адзначаецца, што рашэнне прынялі пасля ўступлення ў сілу судовай пастановы.
 Imaguru
Сядзіба Imaguru ў Варшаве Крыніца: svaboda.org

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў стваральніц мінскага стартап-хабу Imaguru Тацяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама яго дырэктара Яўгена Пугача ў «пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».



Іх імёны з’явіліся ў абноўленым спісе ад 7 траўня. КДБ апублікаваў яго ў сваім Telegram-канале.

Раней Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Марыніч і Хамянкову да 12 і 11 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ў распальванні сацыяльнай варожасці, змове з мэтай захопу ўлады, закліках да санкцый, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, вярбоўцы грамадзян для ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы, абразе прадстаўніка ўлады, а таксама ўхіленні ад выплаты падаткаў і злоўжыванні службовым становішчам.

Пугача прызналі вінаватым у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы і ўхіленні ад выплаты падаткаў і прыгаварылі да 4,5 гадоў калоніі.

Пазней справу разглядала апеляцыйная інстанцыя Вярхоўнага суда.

Imaguru прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» у жніўні 2023 года. Аб яго закрыцці абвясцілі ў 2021-м. Ягоныя заснавальнікі даўно жывуць за мяжой, нагадвае «Свабода».

аз

Аляксандр Лукашэнка памілаваў 42 «экстрэмістаў»

08.05.2025 14:31
Усяго на сённяшні момант з ліпеня 2024 года па памілаванні вызвалілі 300 палітвязняў.