Беларуская Служба

У Сібіры загарэлася і абвалілася свідравальная вышка «Беларуснафты»

12.05.2025 08:35
 Пра цяжар траўмаў пацярпелых і іх імёны пакуль не паведамляецца.
У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты» .

На бурыльнай устаноўцы кампаніі «Беларуснафта» ў Сібіры адбыўся пажар — пацярпелі тры чалавекі, свідравальная вышка абвалілася, паведамляе гомельскае незалежнае выданне «Флагшток».

Паводле інфармацыі свідравальнай кампаніі ТАА «НУБК», надзвычайнае здарэнне адбылося а 23:25 па мясцовым часе. Пра цяжар траўмаў пацярпелых і іх імёны пакуль не паведамляецца. Прычынай інцыдэнту стала ўзгаранне газу, што паступаў праз свідравіну. «Беларуснафта» здарэнне не пракаментавала.

Кошт свідравальнай вышкі можа дасягаць да 30 млн долараў.

эж