Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі 12 траўня апублікаваў звесткі адносна змянення спажывецкіх цэн. Гэтыя лічбы ўлады не парадуюць, бо істотна апераджаюць паказчыкі, запланаваныя на канец году, паведамляе belsat.eu.
Месячная інфляцыі ў красавіку паскорылася да 1 % пасля 0,8 % у сакавіку. У параўнанні з пачаткам года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 3,8 %, а за год – на 6,5 %. І гэта пры тым, што мэтавы паказчык інфляцыі па выніках 2025 года мае не перавышаць 5 %.
Базавая інфляцыя, якая не ўлічвае сезонныя і адміністрацыйна рэгуляваныя цэны, у красавіку склала 0,8 %, а з пачатку года – 3 %. За месяц цэны на харчовыя тавары выраслі на 1,4 %, на нехарчовыя – на 0,7 %, а на паслугі – на 0,5 %. З пачатку году харчовыя тавары падаражэлі на 4,2 %, нехарчовыя – на 2,2 %, а паслугі – на 5,1 %.
За год харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 8,3 %, нехарчовыя – на 3,6 %, а паслугі – на 7 %.
эж