Беларуская Служба

Адно з вядучых прадпрыемстваў беларускага Дзяржкамваенпрама прапіла пад украінскія санкцыі

12.05.2025 13:29
Раней прадпрыемства знаходзілася ў санкцыйных спісах ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Канады.
Пад украінскія санкцыі трапіла мінскае ААТ «Планар»planar.by/скрыншот

Пад украінскія санкцыі трапіла мінскае ААТ «Планар» – адно з вядучых прадпрыемстваў беларускага Дзяржкамваенпрама. «Планар» уключаны ў новы санкцыйны пакет Украіны, зацверджаны прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім 9 траўня, паведамляе «Позірк».

Усяго ў пераліку 74 юрыдычныя і 58 фізічных асоб — з Беларусі (адна пазіцыя), РФ, Ірана, Узбекістана і Кітая (адна).

Гаворка ідзе аб блакаванні актываў, поўным прыпынку гандлёвых аперацый і транзіту рэсурсаў і іншых абмежаваннях, прадугледжаных законам Украіны «Аб санкцыях».

«Планар» з 5 снежня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША, з 22 лютага 2024-га — Вялікабрытаніі, з 24 лютага 2024-га — Аўстраліі, з 9 жніўня 2024-га — Канады.

Аб’яднанне былых сілавікоў BelPol у сакавіку заявіла, што прадпрыемства працягвае закупляць абсталяванне ў ЗША, выкарыстоўваючы для абыходу санкцый у якасці пасярэднікаў кітайскія і карэйскія кампаніі.

Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў 2022 годзе поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама актыўна працуюць на расійскую абаронную замову.

аз

Інфляцыя ў Беларусі прыспяшае 

12.05.2025 12:03
Базавая інфляцыя, якая не ўлічвае сезонныя і адміністрацыйна рэгуляваныя цэны, у красавіку склала 0,8 %, а з пачатку года – 3 %.