Беларуская Служба

БСДП Грамада прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем»

12.05.2025 14:30
20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).
БСДП Грамада прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем»https://spring96.org/

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада). Адпаведнае рашэнне было прынятае Міністэрствам унутраных спраў 7 траўня.

Паводле ведамства, дачыненне да партыі маюць Ігар Барысаў, Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс.

«Вясна» нагадвае, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — палітычная партыя, якая была ўтворана 2 сакавіка 1991 года. БСДП працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай Грамады (1902—1918) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918—1924).

20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).

аз

КДБ назваў «тэрарысткамі» заснавальніц кампаніі Imaguru

10.05.2025 08:00
У тлумачэнні адзначаецца, што рашэнне прынялі пасля ўступлення ў сілу судовай пастановы.

Кніга «Зэкамeрон» палітвязня Максіма Знака выйшла і па-дацку

12.05.2025 12:30
Гэта чарговы пераклад, напісаных з-за кратаў апавяданняў.