У Варшаве ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева, паведамляе Радыё Свабода.
У яе застаўся 13-гадовы сын, блізкія да Ніны людзі паведамляюць, што ён будзе жыць з бацькам.
Ніна Маргаева хварэла на бакавы аміятрафічны склероз (БАС), які дыягнаставалі ў студзені 2023 года ў Варшаве.
Хвароба прагрэсавала.
Ніна Маргаева нарадзілася ў 1984 годзе. У 2007-м скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «народныя рамёствы» (спецыялізацыя — кераміка). У мастацкіх выставах удзельнічала з 1997 года.
Пасля выбараў 2020 года Ніна Маргаева падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў». У выніку ціску жанчына ў чэрвені 2022-га была вымушаная пакінуць Беларусь з сынам Міронам.
У кастрычніку 2022-га яна запусціла ў Варшаве новы праект Glieba — займалася з дзецьмі ў Музеі свабоднай Беларусі, нейкі час супрацоўнічала як выкладчыца малявання з Цэнтрам беларускай салідарнасці. 15 кастрычніка мінулага года ў Музеі свабоднай Беларусі ў Варшаве прайшла вялікая персанальная выстава мастачкі. На ёй можна было набыць некаторыя творы, атрыманыя грошы ішлі на падтрымку Ніны.
вх