Фонд #BYSOL абвясціў збор сродкаў пад назвай «Я не хачу адпускаць жыццё» для пісьменніцы Святланы Курс.
Пісьменніца растлумачыла, што нядаўна ёй паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Святлана Курс зазначае, што ўсе астатнія органы ў мяне здаровыя і ў лекараў ёсць надзея: шанец на лячэнне, на працяг жыцця.
Пісьменніца звярнулася да беларусаў з просьбай падтрымаць яе ў лячэнні.
Старшыня фонду Андрэй Стрыжак напісаў сёння раніцай, што пасля публікацыі збору за тры гадзін былі сабраныя 10 тысяч еўра, якія Святлана Курс папрасіла на лячэнне.
юл