Наймітаў з ПВК Вагнера плануюць вывесці з Афрыкі. Канчаткова яны павінныя пакінуць кантынент у чэрвені-ліпені 2025 года. Перавесці іх могуць у Беларусь, спасылаючыся на тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», паведамляе euroradio.
«Наймітам на словах абяцаюць базаванне ў Беларусі, але пакуль якіх-небудзь пацвярджэнняў гэтаму няма», — адзначае тэлеграм-канал, вядомы злівамі ад расійскіх сілавікоў.
Раней вагнераўцы пакінулі Сірыю, а ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Малі да іх дадалі спецыяльна створанае ў Мінабароны РФ падраздзяленне «Афрыканскі корпус».
Ад нядаўняга часу ўзначальвае ПВК Вагнера былы спецназавец ГРУ Дзмітрый Падольскі з пазыўным «Салем».
Частка байцоў прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера знаходзіцца ў Беларусі пасля ваеннага бунту, які адбыўся 23 чэрвеня 2023 года. Яны займаюцца інструктажом беларускіх вайскоўцаў і дзеляцца баявым досведам.
эж