Беларуская Служба

Вясна: Па справе «Беларускага Гаюна» затрыманыя мінімум 15 чалавек

14.05.2025 16:37
У лютым 2025 года стала вядома пра тое, што невядомыя атрымалі доступ да чату маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн».
.
.Фота з адкрытых крыніц.

Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну», піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 15 фігурантаў «справы Гаюна», што былі затрыманыя па крымінальных справах.

У лютым 2025 года стала вядома пра тое, што невядомыя атрымалі доступ да чату маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы паведамлялі пра некалькі затрыманняў.

эж