Беларуская Служба

Беларусь нарошчвае харчовы экспарт у Расію

16.05.2025 13:33
Беларусь павялічвае аб'ём паставак харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў Расію.
.
.Фота з адкрытых крыніц

Па выніках 2024 года аб'ём узаемнага гандлю харчовымі таварамі і сельскагаспадарчай сыравінай паміж краінамі склаў 113,4 працэнта да ўзроўню папярэдняга года, піша myfin.by.

Экспарт беларускіх тавараў вырас на 15,5 працэнта. Найбольшы рост зафіксаваны па пастаўках малочных прадуктаў — плюс 17 працэнтаў, і мяса з мясапрадуктамі — плюс 16,6 працэнта.

«У студзені – сакавіку 2025 года тэмпы экспарту ў Расію засталіся высокімі — 109,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года», — паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання РБ.

Прадукцыя з Беларусі адпраўляецца ў 75 рэгіёнаў РФ, асноўны попыт назіраецца ў Цэнтральнай і Паўночна-Заходняй федэральных акругах.

Працягваецца работа па пашырэнні наменклатуры экспартуемай прадукцыі, зняццю абмежаванняў і павышэнні канкурэнтаздольнасці беларускай аграрнай прадукцыі на расійскім рынку.

вх