Беларуская Служба

Знікненне Анжалікі Мельнікавай спарадзіла глыбокі крызіс даверу да Каардынацыйнай рады

19.05.2025 15:47
Як вынікае з аналітычнага агляду Цэнтра Ukrainian Prism, зафіксавана падзенне даверу да КР на амаль 16% за апошні год.
Анжаліка Мельнікава https://t.me/rada_vision

Грамадскасць страчвае ўпэўненасць у празрыстасці і эфектыўнасці дзейнасці дэмакратычных структур. Аб гэтыў заявіў у Радыё Рацыя суаўтар даследавання, даследчык Праграмы расійскіх і беларусістычных даследаванняў Рады па знешняй палітыцы «Украінская прызма» Павел Радзь.

– Уплыў на давер да беларускіх дэмакратычных сілаў будзе негатыўны. Вера да беларускіх дэмакратычных сіл, усіх структур, упала. Упала ў тым ліку і да Каардынацыйнай рады, больш на 15%. Гэта можа паўплываць на супрацоўніцтва з заходнімі партнёрамі, у тым ліку з донарамі, якія будуць больш уважліва звяртаць увагу на таго, каго яны падтрымліваюць і каму прадстаўляюць свае сродкі.

Павел Радзь не выключае, што сітуацыя з Мельнікавай магла быць выкарыстана беларускімі спецслужбамі для падрыву даверу і дэстабілізацыі ўнутры дэмакратычнай супольнасці.

На фоне зніжэння падтрымкі і фінансавых цяжкасцяў пад пытаннем застаюцца і выбары ў Каардынацыйную раду, запланаваныя на 2026 год.

нг