У абгрунтаванні гаворыцца, што «Мінскі завод колавых цягачоў — беларускае вайскова-прамысловае прадпрыемства, якое распрацоўвае вайсковую тэхніку для Узброеных сіл РФ і падтрымлівае абараназдольнасць Расіі», паведамляе «Позірк».
«Толькі ў 2024 годзе агульны аб’ём экспарту прадпрыемства склаў 306 вагонаў вайсковай тэхнікі, у асноўным пастаўленых расійскім прадпрыемствам, якія ўваходзяць у вайскова-прамысловы комплекс Расійскай Федэрацыі. У 2025 годзе прадпрыемства працягнула экспарт вайсковай тэхнікі ў Расійскую Федэрацыю», — адзначана ў дакуменце.
Такім чынам, гаворыцца ў абгрунтаванні, МЗКЦ «аказвае матэрыяльную падтрымку вайскова-прамысловаму комплексу Расіі і ўраду Расійскай Федэрацыі, які нясе адказнасць за анексію Крыма і дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне».
ААТ «МЗКЦ» спецыялізуецца на вытворчасці вялікагрузных колавых транспартных сродкаў высокай праходнасці. Прадпрыемства ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС са снежня 2020 года, прынятымі за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
вх