Беларуская Служба

Улады прыбралі бюст Тадэвуша Касцюшкі і закрылі мемарыяльны пакой у музеі ў Малых Сяхновічах

20.05.2025 17:06
Беларускія ўлады прыбралі бюст Тадэвуша Касцюшкі, закрылі прысвечаны яму мемарыяльны пакой і знялі мемарыяльную дошку з музея ў Малых Сяхновічах у Брэсцкай вобласці — былой рэзідэнцыі роду Касцюшкаў.
      .
У Малых Сяхновічах знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку.@t.me/spadczyna

Герой барацьбы за незалежнасць Польшчы і ЗША пражыў у Малых Сяхновічах чатыры гады пасля вяртання з Амерыкі.

Помнік быў створаны ў 1932 годзе беларускай скульптаркай Бальбінай Відацкай-Світыч і ўсталяваны на тэрыторыі былой сядзібы Касцюшкаў у 1988-м.

Пасля рашэння ўладаў адзіным напамінам пра вялікага паляка ў горадзе застаўся парк, заснаваны ў 1775 годзе.

Адначасова беларускія ўлады асабліва клапаціліся пра музей расійскага генерала Аляксандра Суворава ў суседнім Кобрыне, дзе пасяліўся фельдмаршал, адказны за крывавае падаўленне паўстання Касцюшкі і разню ў Варшаве.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі, падтрыманы дзяржаўнай прапагандай і лаяльнымі «экспертамі», прапагандуе царскую гісторыю і расійскую армію, прадстаўляючы герояў паўстанняў супраць царызму ў XVIII і XIX стагоддзях як «паўстанцаў супраць законнай улады». За апошнія гады ў Беларусі было знята і знішчана больш за дзесяць мемарыяльных дошак і твораў мастацтва, прысвечаных барацьбе з расійскім панаваннем.

IAR/вх