Instagram-акаўнт з назвай «sashafil» беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі прызнаў экстрэмісцкім суд Савецкага раёна Мінска 19 мая, паведамляе «Наша Ніва».
Супраць Сашы Філіпенкі ў Беларусі была заведзеная крымінальная справа па абвінавачванні ў «распальванні варожасці» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь». У яго сваякоў у Беларусі прайшлі вобшукі.
Некалькі тыдняў таму выйшла яго кніга «Слон». Зараз Саша Філіпенка ездзіць па краінах Еўропы з літаратурным турам.
вс