За апошнія восем гадоў у Беларусі ў два разы знізілася нараджальнасць. Гэта вынікае са звестак, якія апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У 2024 годзе ў краіне нарадзілася 58 938 чалавек, а ў 2016-м было 117 779 чалавек. Няцяжка падлічыць, што колькасць нованароджаных летась складае 50,04% ад узроўню 2016 года, канстатуе «Еўрарадыё».
Прычым узровень падзення прыкладна аднолькавы ва ўсіх рэгіёнах, як бачна са статыстыкі.
Спісаць нізкую нараджальнасць на адток насельніцтва з Беларусі і натуральную смяротнасць не атрымаецца. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй таго ж Белстата насельніцтва краіны на пачатак 2016-га складала 9 498 400 чалавек, а на пачатак 2024-га – 9 156 000 чалавек.
Такім чынам, за гэтыя восем гадоў насельніцтва скарацілася толькі на 3,6% (342,4 тысячы), а колькасць нованароджаных – на 50%.
аз