Беларуская Служба

У Рыме маліліся за беларускіх палітвязняў

22.05.2025 12:54
Падзея адбылася па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай і пасольстваў Літвы ды Польшчы ў Ватыкане.
РымManne1409/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Рыме прайшла Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў, якая аб’яднала вернікаў і дыпламатаў. Падзея адбылася па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай і пасольстваў Літвы ды Польшчы ў Ватыкане. Офіс Святланы Ціханоўскай прадстаўляла афіцыйная дэлегацыя, якую ўзначаліў дарадчык па міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Таксама на ўрачыстасцях прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Беларускае святарства прадстаўляў ксёндз Вячаслаў Барок. Падчас службы гучаў беларускі хор, які надаў малітве духоўную глыбіню і нацыянальнае гучанне. Пасля літургіі адбыўся прыём з удзелам дыпламатаў і членаў італьянскага парламента. Гэта стала важным жэстам міжнароднай салідарнасці з усімі, хто церпіць пераслед у Беларусі, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

вс