Беларуская Служба

Пасла Беларусі ў Грузіі звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»

22.05.2025 14:11
Выглядае, што цяпер яго кар'ера скончылася.
Анатоль Ліскрыніца: brestcity.com

Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам». Анатоль Ліс доўгі час займаў пасаду кіраўніка Брэсцкай вобласці. Выглядае, што цяпер яго кар'ера скончылася, паведамляе «Наша Ніва».

Новым паслом у Грузіі будзе Мікалай Рагашчук. Ён быў намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі.

40-гадовы Павел Ліс узначальваў Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі, а пасля перайшоў у сферу IT – стаў камерцыйным дырэктарам кампаніі ITTAS. Яму прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах 2020 года. Імя Паўла Ліса дадалі ў спіс экстрэмістаў.

вс