Беларуская Служба

Беларусы масава закрываюць уклады ў доларах і еўра

22.05.2025 16:25
Удзельная вага рублёвых інструментаў набыла рэкорднае значэнне, вырасшы ў красавіку да 59,6%.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускі рубель імкліва набірае пазіцыі ў сістэме зберажэнняў фізічных асоб, паведамляе рэсурс banki24.by.

Удзельная вага рублёвых інструментаў набыла рэкорднае значэнне, вырасшы ў красавіку да 59,6%. У параўнанні з рэкордным кастрычнікам 2015 года беларусы пазбавіліся ад амаль 67% валютных укладаў. У пераліку на долары зніжэнне зберажэнняў па дэпазітах дасягнула 5 млрд 212 млн долараў. Гаворка ідзе пра дэпазіты, размешчаныя на пэўныя тэрміны, так званыя другія дэпазіты.

Сярод прычын сітуацыі называюцца абмежаванні на паездкі ў Еўрасаюз для большасці беларусаў, закрыццё памежных пераходаў з ЕС, спыненне прамых палётаў з Беларусі ў Еўропу, сітуацыя на ўнутраным валютным рынку ды інш.

Калі не зменіцца сітуацыя і такія тэмпы захаваюцца, то да пачатку 2030-х гадоў у беларусаў зусім не застанецца валютных укладаў.

вс