Летась у Расіі былі затрыманыя 964 чалавекі, абвешчаныя ў вышук Міністэрствам унутраных спраў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ў Магілёве, паведамляе euroradio.
У Беларусі ж, па словах чыноўніка, былі затрыманыя 185 чалавек, якіх абвясцілі ў вышук у Расіі. Якая колькасць палітычных затрыманняў была з абодвух бакоў — не ўдакладняецца.
Таксама Кубракоў заявіў, быццам сумеснымі намаганнямі ў 2023-2024 гадах былі папярэджаныя чатыры тэракты. Яны былі скіраваныя супраць «службовых асоб і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі», паведаміў міністр.
эж