Разам з 32-гадовым Аляксеем Лабеевым (для Анжалікі ён быў Аляксей Гардзееў) яна адпачывала на Кубе, а пасля і ў Шры-Ланцы. Пра гэта расказваецца ў новым расследаванні Polityka і The Insider (дапамагалі таксама Беларускі расследавальніцкі цэнтр і «Байпол»).
Расследавальнікі сцвярджаюць, што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады сустракалася і лятала ў адпачынак з чалавекам, які працаваў на спецслужбы Беларусі і меў пашпарт прыкрыцця на іншае прозвішча.
Зніклая ў сакавіку спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава мела каханка, які аказаўся агентам спецслужбаў Беларусі, заявілі ў супольным расследаванні польскае выданне Polityka і расейскае The Insider. Паводле іх, каханкам аказаўся 32-гадовы Аляксей Вітальевіч Лабееў, які меў пашпарт прыкрыцця на імя Аляксей Гардзееў.
эж