Беларуская Служба

Франак Вячорка: Аргенціна — бяспечная краіна для Беларусаў 

23.05.2025 18:18
Па выніках візіту Буэнас-Айрэс разгледзіць магчымасць спрашчэння атрымання ВНЖ і пашпартоў для беларусаў без патрабавання дакументаў з Мінска.
    - ()
Палата дэпутатаў Аргентыны ў Буэнас-Айрэсе (ілюстрацыя) Shutterstock/Heidar_Nouri

Падчас першага візіту прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай у Лацінскую Амерыку яе галоўны дарадца Франак Вячорка сустрэўся з прадстаўнікамі міністэрствамі абароны, унутранай бяспекі і замежных спраў Аргенціны, а таксама з праваабарончай арганізацыяй CADAL. Візіт адбыўся пры падтрымцы амбасады Польшчы.

Вячорка выступіў на канферэнцыі DCN Global, прысвечанай штучнаму інтэлекту і дэмакратыі, правёў шэраг інтэрв’ю і дасягнуў дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве ў міжнародных структурах, у тым ліку Радзе ААН па правах чалавека. Ён таксама сустрэўся з беларускай дыяспарай у Аргенціне.

Па выніках візіту Буэнас-Айрэс разгледзіць магчымасць спрашчэння атрымання ВНЖ і пашпартоў для беларусаў без патрабавання дакументаў з Мінска.

Вячорка адзначыў, што пра Беларусь у рэгіёне ведаюць мала, але збліжэнне Аргенціны з Захадам адкрывае новыя магчымасці. Палітык падкрэсліў, што экстрадыцыя палітычных уцекачоў не плануецца, і Аргенціна застанецца бяспечнай краінай для беларусаў.

эж