Беларуская Служба

У літоўцаў вырас узровень непрыязнасці да беларускіх мігрантаў

24.05.2025 15:04
Яшчэ горш літоўцы ставяцца да мігрантаў з Сярэдняй Азіі (не хацелі б побач жыць 43%), людзей нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі (45%), мусульманаў (51%) і ромаў (59%).
23        .
23% літоўцаў не хацелі б жыць побач з беларусамі.MNStudio/Shutterstock

23% літоўцаў не хацелі б жыць побач з беларусамі. У 2023-м узровень непрыязнасці да беларусаў быў ніжэйшым — 18%. Пра гэта сведчаць вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку Інстытутам сацыялёгіі Літоўскага цэнтра сацыяльных навук, — паведамляе svaboda.org.

Амаль столькі ж не хацелі б жыць побач з тымі, хто не размаўляе па-літоўску. Лепшае стаўленне да ўкраінскіх мігрантаў — 10%, горшае да расійскіх — 43%.

Падобныя суадносіны і ў нежаданні працаваць побач з тымі ці іншымі групамі. Беларусаў у якасці калег не хацелі б мець 20% літоўцаў. У 2023 годзе такіх было ўсяго 12%.

Паводле сацыёлягаў, на гэтыя лічбы не ўплываюць ані высокі даход, ані дзейнасць у недзяржаўных арганізацыях, што асацыюецца з сярэднім класам.

Яшчэ горш літоўцы ставяцца да мігрантаў з Сярэдняй Азіі (не хацелі б побач жыць 43%), людзей нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі (45%), мусульманаў (51%) і ромаў (59%).

эж