Беларуская Служба

Украінцы затрымалі на мяжы з Беларуссю восем грамадзян Афганістана

24.05.2025 18:22
Цяпер з затрыманымі праводзяцца адпаведныя праверачныя мерапрыемствы, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці спробы незаконнага перасячэння граніцы і асобы, якія садзейнічалі ім у гэтых дзеяннях.
У Ровенскай вобласці Украіны затрымана група мігрантаўФота: Дзяржпагранслужба Украіны

У Ровенскай вобласці Украіны затрымана група мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу з Беларуссю, спасылаючыся на прэс-служба Дзяржпагранслужбы Украіны, паведамляе партал reform.news

Пагранічнікі атрымалі інфармацыю аб магчымым парушэнні дзяржаўнай граніцы і, выявіўшы групу асоб, неадкладна іх затрымалі. Адзін з парушальнікаў паспрабаваў уцячы, аднак быў затрыманы пагранічным нарадам, удакладняецца ў паведамленні. Яны аказаліся грамадзянамі Афганістана. Усяго - восем чалавек.

Цяпер з затрыманымі праводзяцца адпаведныя праверачныя мерапрыемствы, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці спробы незаконнага перасячэння граніцы і асобы, якія садзейнічалі ім у гэтых дзеяннях.

Нагадаем, Ровенская вобласць Украіны мяжуе з двума рэгіёнамі Беларусі: Брэсцкай і Гомельскай абласцямі. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, украінска-беларуская мяжа ўмацавана, многія яе ўчасткі замініраваны. З беларускага боку падысці да мяжы без спецыяльнага дазволу практычна немагчыма.

эж