Беларуская Служба

Сярэдні заробак чыстымі ў Мінску дасягнуў 850 еўра

26.05.2025 16:04
Розніца з Віцебскам, дзе найменшы сярэдні заробак, 335 еўра.
.  .
МІнск. Раён Нямігі.Беларуская Служба Польскага радыё / Radyjo.net

Белстат паведамляе, што сярэдні заробак у Мінску ў красавіку склаў 3500 рублёў. За вылікам падаткаў гэта 3010 рублёў, або ў эквіваленце каля 885 еўра.

Розніца з Віцебскай вобласцю, дзе найменшы сярэдні намінальны заробак, складае амаль 390 еўра, — у гэтым абласным цэнтры сярэдні заробак складае 2176 рублёў, або 1 871 рубель на рукі (550 еўра ў эквіваленце).

Найбольшыя заробкі ў сферах будаўніцтва, фінансавая і страхавая дзейнасць, прафесійная, навуковая дзейнасць, інфармацыйныя тэхналогіі. Тут заробкі наблізіліся ці перакрочылі мяжу ў тысячу еўра.

Найменш зарабляюць людзі ў сферы адукацыі — каля 460 еўра ў эквіваленце.

вх