Беларуская Служба

За тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала больш за 4 тысячы грамадзян краін ЕС

26.05.2025 17:33
Найбольш бязвізам з Беларуссю карыстаюцца грамадзяне Літвы.
Памежны прапускны пункт «Брэст»gpk.gov.by

З 19 па 26 траўня Беларусь у бязвізавым парадку наведала 4 177 жыхароў дзяржаў Еўропы (4.090 за тыдзень з 12 па 19 траўня), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыехалі 79 756 іншаземцаў з 38 краін. Найбольшая колькасць падарожнікаў за гэты час была з краін-суседзяў Беларусі: Польшчы, Літвы, Латвіі.

Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь на падставе бязвізу наведаў 1 111 491 жыхар Еўропы. З Латвіі прыбылі 350 594 чалавекі, з Літвы — 620 219, з Польшчы — 113 146.

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.

Грамадзяне дзяржаў, для якіх дзейнічае бязвіз, могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску на падставе сапраўдных дакументаў, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі не больш за 30 сутак з дня ўезду.

Бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025-га года.

вх