Беларуская Служба

Былы палітвязень Андрэй Чапюк эвакуіраваны з Беларусі

27.05.2025 11:02
У Андрэя наперадзе доўгі шлях рэабілітацыі і аднаўлення.
Андрэй Чапюкфота з сацсетак

«Валанцёр «Вясны», што правёў за кратамі чатыры з паловай гады (паўтара з іх у СІЗА), паспяхова эвакуіраваны з Беларусі камандай BYSOL. Дзякуем нашым партнёрам, што робяць магчымымі такія навіны. І працуем далей. У Андрэя наперадзе доўгі шлях рэабілітацыі і аднаўлення», — паведаміў кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак.

У верасні 2022 году Андрэю Чапюку прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. За кратамі Чапюк правёў больш за 4,5 гады.

ав