Амаль утрая вырасла колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за 2024 год. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прытулку Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Уладзімір Маргевіч, інфармуе «Еўрарадыё».
Прычынай такога росту стала змена міграцыйнага заканадаўства. Дзякуючы гэтаму з першага паўгоддзя 2023 года патокі працоўнай міграцыі пачалі павялічвацца.
«Калі браць, напрыклад, 2024 год — гэтая лічба павялічылася ў 2,8 раза. Гэта значыць, калі было 13 тыс. працоўных мігрантаў... Яна павялічылася да 34 тыс.", — паведаміў падрабязнасці Маргевіч.
Увага да працоўных мігрантаў рэзка вырасла пасля заявы Лукашэнкі, што ён гатовы прыцягнуць у Беларусь да 150 тыс. мігрантаў з Пакістана.
Дарэчы, цяпер у Беларусі зарэгістравана 208 тыс. вакансій, і іх лік працягвае павялічвацца. Праўда, больш чым у палове выпадкаў патэнцыйнаму працаўніку абяцаюць заробак менш за 1 тыс. 500 рублёў.
вс