Беларуская Служба

У эканоміцы цягам месяца «зніклі» больш за 10 тыс. працаўнікоў

27.05.2025 15:04
На сённяшні дзень у банку вакансій налічваецца 208 тыс. пазіцый.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У красавіку колькасць грамадзян, афіцыйна занятых у беларускай эканоміцы, скарацілася на 10 тыс. 400 чалавек у параўнанні з сакавіком.

Пра гэта сведчаць свежыя звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту (Белстату), адзначае выданне «Беларусы і рынак».

Паводле дакладу, у красавіку 2025 года ў краіне было 4 млн 135 тыс. 800 занятых грамадзян. Упершыню з пачатку года зафіксаваная адмоўная дынаміка – колькасць афіцыйна працаўладкаваных пачала скарачацца, паведамляе «Белсат».

Тым не менш, калі параўноўваць з аналагічным леташнім перыядам, агульная колькасць занятых у эканоміцы вырасла – на 19 тыс. 700 чалавек.

На сённяшні дзень у банку вакансій налічваецца 208 тыс. пазіцый.

вс