На адзін з аэрадромаў Беларусі прыбыла новая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2. Пастаўка – гэта частка плана па развіцці і мадэрнізацыі беларускай арміі, які рэалізуецца сумесна з Расіяй, паведаміла Міністэрства абароны.
Як паінфармаваў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч, цяпер у беларускай арміі паступова абнаўляецца і мадэрнізуецца ўзбраенне і вайсковая тэхніка. Новыя самалёты ён характарызуе як сучасныя, шматфункцыянальныя і надзвычай манеўраныя знішчальнікі. У іх палепшаная радыёлакацыя, абарона ад перашкод і сістэмы электроннай барацьбы, паведамляе «Наша Ніва».
Беларускія пілоты, паводле слоў Лукʼяновіча, ужо прайшлі навучанне ў Расіі на гэтых самалётах. У бліжэйшы час адбудзецца прыёмка тэхнікі і яе вывучэнне, а ўжо на наступным тыдні самалёты пачнуць выконваць баявое дзяжурства па СПА і будуць выкарыстоўвацца ў вучэбных палётах.
Акрамя таго, Беларусь у гэтым годзе атрымае яшчэ адну партыю Су-30СМ2, а ўжо на гэтым тыдні чакаецца пастаўка верталётаў Мі-35М.
вс