Беларуская Служба

«Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій» - cпецдакладчык ААН

28.05.2025 12:37
Нільс Муйжніекс паўтарае, між іншым, рэкамендацыі, выкладзеныя ў дакладах яго папярэдніцы, Анаіс Марэн.
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс Foto: Авторство: Saeima. Āboltiņa tiekas ar Eiropas Padomes cilvēktiesību komisāru Nilu Muižnieku, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=18345697

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс апублікаваў свой першы гадавы даклад на гэтай пасадзе, паведамляе «Вясна». 

Да 59-й сесіі Рады па правах чалавека ААН падрыхтаваны агляд асноўных падзей у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2024 года па 31 сакавіка 2025 года

Апроч іншага, у дакуменце заяўляецца, што прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года не могуць лічыцца адпаведнымі праву абіраць і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, праз палітычна матываваныя рэпрэсіі, якія працягваюцца, а таксама з-зa поўнага ўціску свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцыі.

Спецыяльны дакладчык выказвае шкадаванне з нагоды таго, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай, прычым рэпрэсіўныя меры накіраваныя як супраць асобных асоб унутры краіны, так і супраць беларускіх грамадзян у выгнанні.

«Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій пасля папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года» – чытаем у дакладзе.

Спецыяльны дакладчык заклікае міжнародную супольнасць падтрымліваць праваабарончыя механізмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і беларускую грамадзянскую супольнасць, уключна з арганізацыямі, пазбаўленымі юрыдычнага прызнання ў Беларусі.

Таксама Нільс Муйжніекс паўтарае рэкамендацыі, выкладзеныя ў дакладах яго папярэдніцы, Анаіс Марэн і рэкамендуе адмяніць артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх асоб, асуджаных паводле гэтага артыкула, а таксама адмяніць неапраўданыя і несуразмерныя абмежаванні на ажыццяўленне свабоды перамяшчэння і на асабістую свабоду, а таксама спыніць умяшальніцтва ў прыватнае жыццё былых зняволеных у межах «наглядных» працэдур.



Таксама Спецдакладчык заклікае спыніць запалохванне і пераслед родных ды сем'яў асоб, прызнаных НДА палітычнымі зняволенымі, і асоб, якія знаходзяцца ў выгнанні, і адмяніць крымінальныя і адміністрацыйныя пакаранні, вынесеныя за сумеснае выкарыстанне і атрыманне гуманітарнай дапамогі, у тым ліку ў межах ініцыятывы «INeedHelpBy».

аз

Віцебскія актывісты, прыхільнікі «русского мира», атрымліваюць фінансаванне з Расіі

27.05.2025 19:34
Атрыманыя доказы сістэмнага фінансавання прарасійскай дзейнасці ў Беларусі.