Беларуская Служба

Беларусь зняла забарону на ўвоз некаторых тавараў з «недружалюбных краін»

28.05.2025 13:40
Улады паясняюць, што гэта «міралюбны» адказ на павышаныя мытныя пошліны на беларускую прадукцыю, якія надоечы ўвёў ЕС.
.    .
Бульба. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Alexei/pixabay.com/CC0 Public Domain

22 траўня 2025 года Еўрапейскі парламент ухваліў праект рашэння аб увядзенні павышаных мытных пошлін на ўвоз у ЕС сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі. У адказ беларускі ўрад зняў забарону на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бульбы, цыбулі рэпчатай, капусты свежай белакачаннай, яблыкаў, якія паходзяць з  «недружалюбных краін», уключаючы ўсе дзяржавы - члены ЕС.



Пастанову ад 27 траўня 2025 г. № 287 «Аб змене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2021 г. № 700» падпісаў прэм’ер Беларусі Аляксандр Турчын.

«Беларусь у чарговы раз дэманструе адкрытасць, міралюбнасць, прынцып добрасуседства і па аналогіі з рашэннем аб бязвізавым уездзе ў нашу краіну грамадзян шэрагу дзяржаў, у тым ліку краін ЕС, аслабляе абмежаванні, уведзеныя ў адносінах да сельскагаспадарчай прадукцыі з «недружалюбных краін»», чытаем у заяве беларускага ўрада.



Між тым, каментатары звяртаюць увагу, што адмена забароны на ўвоз ў Беларусь «недружалюбнай» бульбы і цыбулі, была ўведзеная пасля таго, як беларускае грамадства стала скардзіцца на недахоп згаданай агародніны ў крамах.



Забарону на ўвоз шэрагу прадуктаў з «недружалюбных краінаў» Аляксандр Лукашэнка ўвёў з 1 студзеня 2022 года, пазней забарона некалькі разоў прадаўжалася, а спісы  забароненых тавараў карэктаваліся.

аз

Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў крамах Беларусі і заклікаў месяц патрываць

08.05.2025 15:30
Беларуская бульба знікла з крамаў праз дыспарытэт цэнаў на яе, бо ў Расіі яны вышэйшыя, і туды вытворцам выгадней прадаваць.