Беларуская Служба

У рэдакцыях незалежных рэгіянальных СМІ прайшлі ператрусы

29.05.2025 08:59
 Сюжэт пра гэта з'явіўся на тэлеканале АНТ.
Цэнзураstevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў рэгіянальныя СМІ: «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо», «УзГорак» і «Вольнае Глыбокае». Сюжэт пра гэта з'явіўся ўвечары на тэлеканале АНТ. Паведамляецца, што ператрусы прайшлі яшчэ ў канцы сакавіка, на пачатку красавіка, інфармуе «Еўрарадыё».

Допыты рэдактараў рэгіянальных медыя паказалі ў тэлесюжэце.

Прапагандыст Ігар Тур паведаміў, быццам выданні вінаватыя ў тым, што атрымлівалі грошы ад нямецкага пасольства «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».

Сцвярджаецца, што дыппрадстаўніцтва Германіі з 2020 года выдаткавала на гэтыя мэты каля 226 тыс. долараў.

Таксама Тур заявіў, што пры ператрусе ў кватэры галоўнага рэдактара «Вячэрняга Бабруйска» Валянціна Сысоя знайшлі «пнеўматычную вінтоўку і пісталет, імітацыйную гранату, візітоўкі ўсякіх немцаў».

вс