Беларуская Служба

Літва выявіла глушыцель GPS на тэрыторыі Беларусі

29.05.2025 15:37
У адказ на гэтыя ўмяшанні RRT накіраваў у Міжнародны саюз электрасувязі апавяшчэння ў сувязі з дзеяннямі Расіі і Беларусі. Выпадкі збояў у GPS фіксуюцца не толькі ў Літве, але і іншых краінах Балтыйскага рэгіёна і Еўропы.
   RRT     GPS:        ,     .
Рэгулятар сувязі Літвы RRT усталяваў наяўнасць трох глушыцеляў GPS: два з іх знаходзіліся ў Калінінградскай вобласці Расіі, адзін — на тэрыторыі Беларусі. gpsjam.org/finnair

У 2024 годзе Літва фіксавала выпадкі ўмяшання ў працу GPS, якія закраналі працу авіяцыі. Было ўстаноўлена, што адзін з глушыцеляў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, гаворыцца ў справаздачы Мінабароны Літвы «Нацыянальная ацэнка стану кібербяспекі за 2024 год», — піша партал reform.news

Рэгулятар сувязі Літвы RRT усталяваў наяўнасць трох глушыцеляў GPS: два з іх знаходзіліся ў Калінінградскай вобласці Расіі, адзін — на тэрыторыі Беларусі. Акрамя гэтага, былі зафіксаваны выпадкі спуфінгу (падробкі сігналу GPS, накіраванай на дэзарыентацыю GPS-прылад).

У адказ на гэтыя ўмяшанні RRT накіраваў у Міжнародны саюз электрасувязі апавяшчэння ў сувязі з дзеяннямі Расіі і Беларусі. Выпадкі збояў у GPS фіксуюцца не толькі ў Літве, але і іншых краінах Балтыйскага рэгіёна і Еўропы.

У справаздачы таксама згадваецца прапагандысцкая дзейнасьць беларускіх і расійскіх уладаў, якая ўзмацнілася ў 2024 годзе.

эж