Беларуская Служба

Выйшла факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча

30.05.2025 08:50
У выдавецтве «Капітал Прынт» выйшла факсімільнае выданне найвядомейшага зборніку вершаў Максіма Багдановіча.
Факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок»bagdanovich.museum.by

Пра выданне зборніка на сваім сайце паведаміў літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Менску.

Неўзабаве музей абяцае запрасіць людзей на прэзентацыю новага выдання.

«Вянок» – адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе. Гэта класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.

Як прызнаваўся сам паэт, вершы, якія затым увайшлі ў зборнік, пісаліся з 1909 па 1912 гг.


Факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок» Факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок»
Факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок» Факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок»

Svaboda.org/вх