Дыпламаты краін Еўрасаюза прыехалі сёння, 30 мая, да будынка суда Савецкага раёна Мінска, дзе сёння судзяць актывістку Ніну Багінскую.
«Сёння ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачанні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя. Прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі сёння ў час слухання прыехалі да будынку суда, каб выразіць салідарнасць з Нінай Багінскай», – гаворыцца на сайце Пасольства Германіі ў Беларусі.
Ніне Багінскай інкрымінуецца «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Прычынай сталі шпацыры са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінска ў 2024 годзе.
Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.
Раней Лукашэнка публічна загадваў сілавікам не чапаць жанчыну за яе вулічныя акцыі.
Багінскай пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.
вс