Беларуская Служба

Новыя транспартна-баявыя верталёты Мі-35М прыбылі ў Беларусь

30.05.2025 17:53
Мі-35М – гэта мадэрнізаваная версія баявога верталёта Мі-24.
 -35
Верталёт Мі-35М Узброеных сіл Беларусікрыніца: вайсковае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр»

У Беларусь прыбылі новыя транспартна-баявыя верталёты Мі-35М у рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што верталёт Мі-35М – гэта мадэрнізаваная версія баявога верталёта Мі-24. Ён здольны выконваць шырокі спектр задач: паражэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, агнявая падтрымка, дэсантаванне, эвакуацыя параненых, разведка і транспартаванне грузаў.

Начальнік Галоўнага штаба – першы намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Сяргей Фралоў адзначыў, што ў бліжэйшы час гэты верталёт заступіць на баявое дзяжурства.

Верталёты ажыццявілі пералёт на адлегласць больш як 1 тыс. км. Перагон верталётаў ажыццяўлялі беларускія лётчыкі.

На днях паведамлялася, што ў Беларусь прыбыла новая партыя знішчальнікаў Су-35М.

вс