Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін адправіўся з першым у гісторыі афіцыйным візітам у Ісламскую Рэспубліку Пакістан, паведамляе ведамства.
У рамках мерапрыемства кіраўнік беларускага абароннага міністэрства правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з прадстаўнікамі ваеннага і палітычнага кіраўніцтва краіны.
Плануецца, што правядзенне візіту дасць магчымасць не толькі надаць імпульс рэалізацыі двухбаковых праектаў у ваеннай сферы, але і будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы з улікам асаблівай ролі арміі ў грамадстве і эканоміцы Пакістана.
Некаторы час таму ўлады Беларусі заявілі, што ў краіну сцягнуць каля 150 тысяч пакістанскіх працоўных.
ав