Генеральная пракуратура паведаміла, што з кастрычніка 2023 па снежань 2024 года журналіст напісаў не менш за 43 журналісцкіх артыкулы для Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
Журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (частка 3 арт. 361-1). Справа звязана з дзейнасцю Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У БАЖ журналіст уступіў не пазней за кастрычнік 2023 года. Артыкулы, якія ён пісаў, былі з «заведама ілжывымі звесткамі аб сацыяльным становішчы Беларусі, прававым становішчы яе грамадзян і былі накіраваны на дыскрэдытацыю дзейнасці дзяржаўных органаў», гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Імя і прозвішча абвінавачанага журналіста не ўдакладняюцца. Справа супраць яго перададзена ў суд.
У Беларусі ў зняволенні цяпер 39 супрацоўнікаў медыя.
вх