З канца мінулага працоўнага тыдня Ігар Юркевіч знаходзіцца ў СІЗА: ён пагарэў на атрыманні хабару.
Выданне «Наша Ніва» паведамляе, што на мінулым тыдні Ігар Юркевіч перастаў з'яўляцца на рабоце і заходзіць у месенджары. Паводле звестак выдання, па абвінавачванні ў карупцыі чыноўніку можа пагражаць да 15 гадоў зняволення незалежна ад таго, якую суму ён атрымаў.
Ігар Юркевіч у 2023 годзе ў другі раз стаў старшынёй камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
У 2017-2019 Юркевіч быў намеснікам старшыні гарвыкаму Мінску, адказваў за сацыяльныя пытанні. У 2011-2014 стаў першым намеснікам старшыні камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама, у 2014-2017 – старшынёй камітэта.
Да гэтага, у 2009-2011 гадах, быў галоўным доктарам Мінскай інфекцыйнай лякарні, пасля чаго пайшоў у чыноўнікі.
эж