Беларуская Служба

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла старадаўнюю мапу ВКЛ 

04.06.2025 16:32
Пасля вядомай Радзівілаўскай мапы гэта была першая абноўленая за амаль 150 гадоў і надзвычай дасканалая мапа Вялікага княства Літоўскага.
 MALDZIS   ,
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту ВКЛ, створаную Янам Няпрэцкім Фота: t.me/maldzisworldby

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла мапу Вялікага Княства Літоўскага, створаную навукоўцам-езуітам беларускага паходжання Янам Няпрэцкім. Упершыню гэтая мапа была надрукаваная ў Нюрнбергу ў 1749 годзе, паведамляе euroradio.fm

Пасля вядомай Радзівілаўскай мапы гэта была першая абноўленая за амаль 150 гадоў і надзвычай дасканалая мапа Вялікага княства Літоўскага.

Асобнік, які набыла ініцыятыва MALDZIS, пабачыў свет у першай палове 1790-х — пад самы канец існавання ВКЛ. Мапа была набытая на сродкі беларускага ахвярадаўцы Алекса Шуба.

У будучыні мапу мяркуюць перадаць у Слуцкі краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунку. Да вяртання на радзіму мапа будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.

эж