Беларуская Служба

Міністэрства інфармацыі Беларусі прызнала «экстрэмісцкімі» амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў

06.06.2025 13:13
Кіраўнік мінінфармацыі кажа, што інфармацыйная вайна ў Беларусі працягваецца і нават узмацняецца.
Цэнзураstevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі абмежавала дзейнасць 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў, з якіх амаль 7 тысяч былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» — гэтыя дадзеныя агучыў кіраўнік ведамства Марат Маркаў.

«Толькі летась было заблакавана больш за 3 150 рэсурсаў. І за пяць месяцаў 2025-га мы ўжо дасягнулі гэтай лічбы», — сказаў Маркаў.

Маркаў таксама дадаў, што ведамства прызнала «шкоднымі для дзяцей» 110 кніг.


вх