Беларуская Служба

За красавік адмоўнае сальда Беларусі вырасла больш чым на 600 млн долараў

06.06.2025 14:08
Белстат апублікаваў звесткі па знешнім гандлі Беларусі таварамі за чатыры месяцы.
Ілюстрацыя Shutterstock/Roman Korotkov

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у студзені - красавіку 2025 года знешнегандлёвы абарот таварамі склаў 27,04 млрд. долараў.

Экспарт у структуры тавараабароту склаў 12,39 млрд, імпарт — 14,65 млрд долараў.

У выніку адмоўнае сальда за месяц вырасла на больш за 600 млн долараў — з 1,6 млрд па выніках трох месяцаў да амаль 2,3 млрд долараў.

Да ўзроўню студзеня - красавіка 2024 года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 100,02%, экспарт — 96%, імпарт — 103,7%.

вх