Прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі заявіў Польскаму радыё, што не мае інфармацыі пра спробы скасаваць дамову арэнды або якія-небудзь змены ў правілах працы консульства.
«Усе дамоўленасці адносна арэнды гэтага памяшкання дзейсныя. З беларускага боку няма ніякіх крокаў, якія б сведчылі пра жаданне дзейнічаць супраць размяшчэння польскага консульства ў гэтым месцы», – сказаў Павел Вроньскі. Ён таксама нагадаў, што ў мінулым улады ў Мінску забралі будынкі Macierz Polska, пабудаваныя за грошы польскіх падаткаплацельшчыкаў.
Раённы суд Гродна прыняў рашэнне аб забранні будынка ў Гродне. Адначасова быў асуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму суўладальнік нерухомасці 72-гадовы Станіслава Буйніцкі. Яго абвінавацілі ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў». У 1999 годзе Станіслаў Буйніцкі, тагачасны намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі, з'ехаў у Польшчу, каб пазбегнуць пераследу. Цяпер ён зʼяўляецца грамадзянінам Польшчы.
IAR/вх